Сёння я напішу вам спачатку пра двух, на маю думку, лепшых пісьменніка беларускай літаратуры - пра Быкава і Караткевіча.
Па творах Караткевіча я вучыўся жць, любіць Радзіму, кахаць. Вечны янак з ніуміручым сэрцам. Хто, калі не ён, будзе сымбалам усяго перыяду? Гэты чалавек адчуваў усю беларускую душу і адлюстраваў яе ў сваіх творах. Такіх атлантаў слова ўвогуле на нашай шматпакутнай зямлі было мала. Як яркая зорка, палымяным агнём асвятляў ён шлях да Радзімы. Кожны твор - маленькі крок да мудрасці. "Каханне, Радзіма, чалавечнасць - вось галоўныя каштоўнасці," - разумее кожны аматар творчасці Уладзіміра Караткевіча. Асаблівые пачуццкі выклікаў у мяне аповед "Ладдзя Роспачы". Кожныму, нават тым, хто ўвогуле з агідай глядзіць на беларускую літаратуру і мову, раю пачытаць. (Асабліва аматарам ружовых слонікаў - часу ў канцы чэрвеня хопіць)
Зараз пра Васіля Быкава. Калі Караткевіч навучыў мяне аптымізму, то Быкаў адлюстраваў сапраўднае становішча ў нашым жыцці. Рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна, савецкія часы, сучасная Беларусь. гэтым тэмам прысвечана яго творчасць. Ён нібы вяртае нас з ружовага туману да рэальнасці. Шэрай, часам нават чорнай. Колькі гора перажыў наш народ... І лепей ніколі не будзе, бо ўсе думаюць: "А каб не было горш", "Можа так і трэба?", "А можа яно неяк само?". Ніколі. Нічога само не зменіцца. Толькі калі адбудзеццаамаль неверагоднае супадзенне абставінаў. Назаўсёды запамінаецца фраза з аповеда "Вослік": "Радзіму, незважаючы на ўсё самае ліхое, прадаўжыў любіць сыноўскую любоўю патрыёта ці, як некаторыя казалі, нацыяналіста".
І ты раземееш, што б не казалі аптымісты - хутка ўвогуле знікненаша мова. Дарма змагаліся Давыд Гарадзенскі і Усяслаў Чарадзей, дармапралівалі кроў нашы землякі на Сініх Водах,пад Грунвальдам. Дарма аддаў сваё жыццё Каліноўскі і тысячы паўстанцаў,імя ікіх назаўсёды сцёрла гісторыя... Цікава, а што адчувалі б яны, калі б ведалі ўсю гэтую наканаванасць?..
Аднойчы яглядзеў на фатаздымкі і мяне вельмі ўразіла адна рэч: Быкаў быў вельміпадобны на майго дзядулю. Нізкі рост, сівыя валасы, сумны позірк, рукі... Абадва Васілі,абодва ваявалі, абодва ў артылерыі. Ні аднаго,ні другога я ніколі не бачыў. Калі дзядуля памёр яшчэ да майго нараджэння, то ВасільБыкаў жыў у Беларусі да 1998. Ёсць у нашым горадзе адна вулачка, калі хажу па ёй - адчуваю,штозусім крыху спазніўся. А мог бы там сустрэць вялікага пісьменніка эпохі...
Калі ўжо пачаў пра людзей эпохі - нельга нічога не сказаць пра такіх дзеячаў,як Карпюк і Барадулін, але крыху пазней...